3 траўня 2024, Пятніца, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Крутой: Будзем праводзіць «Новую хвалю» без Газманава, Валерыі і Кабзона

58
Ігар Крутой: Будзем праводзіць «Новую хвалю» без Газманава, Валерыі і Кабзона

Заснавальнік "Новай хвалі" у Юрмале Ігар Крутой пракамэнтаваў заклікі расейцаў байкатаваць конкурс дзеля санкцый Латвіі.

Знакаміты кампазітар мяркуе, што на фэсце няма месца палітыцы, піша ru.delfi.lt.

Крутой паведаміў, што пастанова міністра замежных спраў Эдгарса Рынкевіча, які ўнёс у чорны спіс расейскіх дзеячаў культуры Алега Газманава, Іосіфа Кабзона і Валерыю, абскарджанню не падлягае. "Зрабіць ужо нічога нельга, - развёў рукамі на прэс-канферэнцыі з нагоды адкрыцця "Новай хвалі-2014" Ігар. - Міністр замежных спраў абвясціў, што мяняць пастанову не будзе".

Для ўсіх у асяроддзі кампазітара навіна аб забароне ўезду ў Латвію расейскіх зорак стала неспадзяванкай. "Калі б гэта была нейкая аб'ектыўная гісторыя, то можна было б абвясціць зараней і папярэдзіць артыстаў, каб яны не рыхтаваліся. Гэта было зроблена знарок. Наколькі гэта слушна, не ведаю. Па-мойму, гэта вялікае імгненне маленькага чалавека", - заявіў Крутой.

Нягледзячы на скандальную пастанову кіраўніка МЗС Латвіі, фэст сёлета адбудзецца. "Што да наступнага года, то гэта не ад мяне залежыць. Мая пазіцыя - конкурс павінен праходзіць у Юрмале. Уся сітуацыя можа нагнятацца такім чынам, што ён не будзе тут праходзіць, і гэта не ў нашых руках на сённяшні дзень. Калі ўсім артыстам забароняць уезд у Латвію, тут застануцца толькі Лайма Вайкуле і Райманд Паўлс", - намаляваў прыкрую сітуацыю маэстра.

Крутой падкрэсліў, што "Новая хваля" заўсёды была па-за палітыкай. "Што гэта за захады, я не разумею. Міністр замежных спраў пачаў перадвыбарчую кампанію, шукаў вялікую нагоду і забараніў уезд тром вялікім артыстам, а артысты сапраўды вялікія. Іхнія імёны, натуральна, прывабілі вялікую ўвага. Мы першапачаткова з Раймандам Паўлсам 13 гадоў таму селі ў Юрмале і пачалі гаварыць аб тым, каб не рэанімаваць той конкурс Юрмала, які быў за савецкім часам, а пачаць новы конкурс. Вось асноўная ўмова, якую мы разоў пяць абмяркоўвалі, што конкурс не павінен быць палітычным. і ўсе гэтыя гады, як бы нам яго ні спрабавалі прычасаць або прычапіць палітыку, не прыляплялася гэта да нас, - упэўнены кампазітар. - Прычапіць да музычнага праекту палітыку - я не разумею, каму гэта трэба, і які ў гэтым сэнс".

Газманаў, Кабзон і Валерыя ў апошні момант памянялі свае планы і адмовіліся ад паездкі на "Новую хвалю". Паводле слоў маэстра, фэст ад гэтага не моцна пацерпіць. "Месца Валерыі ў журы ніхто не зойме, проста будзе сем чальцоў журы. Усе канкурсанты будуць у аднолькавых варунках. Іншая рэч, што вымуцца усе ейныянумары, а таксама нумары Кабзона і Газманава", - удакладніў Ігар Крутой.

Фота: mk.ru

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках