3 траўня 2024, Пятніца, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР спрабуе прывабіць турыстаў з дапамогай падводнага гатэля

5
КНДР спрабуе прывабіць турыстаў з дапамогай падводнага гатэля

Даследчыкі жартуюць, што гатэлі пад вадой - гэта самы зручны спосаб пражывання для турыстаў у Паўночнай Карэі.

Паўночная Карэя плануе прывабіць турыстаў з дапамогай падводнага гатэля, піша The Guardian са спасылкай на прэсу КНДР. Паводле інфармацыі новы гатэль будзе пабудаваны ў горадзе Вансан на паўвыспе Кальма. Сцвярджаецца, што разам з падводным гатэлем у рэгіёне з'явяцца кветкавы парк, міжнародная канфэрэнц-зала, выстаўная зала, стадыён і зоны забудовы, піша gazeta.ru.

Андрэа Лі з туркампаніі Uri Tours пацвердзіла гэтую інфармацыю. Uri Tours месціцца ў Нью-Джэрсі (ЗША), яе дзейнсць санкцыянаваная ўладамі КНДР, удакладняе газэта. Са слоў Лі, партнёры фірмы ў Пхеньяне заявілі, што ў Вансане сапраўды плануецца пабудаваць падводны гатэль.

Даследчык Леанід Пятроў з Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта, у сваю чаргу, пажартаваў, што гатэлі пад вадой - гэта самы зручны спосаб пражывання для турыстаў у Паўночнай Карэі. «Быўшы замежным турыстам, вы не зможаце ўцячы, не зможаце ўбачыць нічога, што адбываецца за межамі вашага пакоя, і не зможаце зрабіць фатаграфію з акна», - дадаў ён.

Фота: Uri Tours/flickr

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках