3 траўня 2024, Пятніца, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: нявыспаны мозг «прыдумляе» успаміны

8
Навукоўцы: нявыспаны мозг «прыдумляе» успаміны

Нястача сну робіць чалавека няпамятлівым і нават здольная выклікаць "успаміны" пра падзеі, якіх напраўду не было.

Гэта высветлілі навукоўцы Каліфарнійскага ўніверсітэта і Універсітэта штата Мічыган. Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Psychological Science.

Падчас даследавання ягоныя ўдзельнікі не спалі на працягу 24 гадзін або спалі менш за 5 гадзін. У выніку яны горш чым выспаныя добраахвотнікі памяталі драбніцы пэўнай падзеі - змадэляванага "рабавання", паведамляе РІА Новості.

"Мы высветлілі, што парушэнні памяці ўзмацняюцца з нястачай сну, - патлумачыла адна з даследчыц доктарка Кімбэрлі Фэн. - Тыя людзі, якія мала спяць некалькі начэй запар, у доўгатэрміновай пэрспэктыве могуць быць больш схільныя да парушэнняў памяці. Рызыка не ўзнікае ў выніку проста адной ночы без сну".

Даследнікі адзначаюць, што сон працягласцю меншай за 7-8 гадзін ужо стаў для чалавецтва свайго кшталту "пошасцю". Навукоўцы звязваюць няспанне з такімі захворваннямі, як дыябет, гіпэртанія і хвароба Альцгаймэра. Акрамя таго, бракам сну нярэдка тлумачацца здарэнні на транспарце і тэхнагенныя катастрофы.

Навукоўцы заяўляюць, што іхняе адкрыццё мае вялікае значэнне для крымінальных расследаванняў: дрэнна выспаны ад стрэсу сведка можа памыліцца пры апазнанні злачынца. Даследаванне карыснае і для штодзённага жыцця, адзначае The Telegraph. Калі ваша другая палова не памятае нейкую падзею або памятае нешта зусім не тое, злавацца не варта: ва ўсім можа быць вінаватае няспанне.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках