3 траўня 2024, Пятніца, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для развіцця Крыма ў Расеі ўвядуць «падатак салідарнасці»

31

Бліжэйшым часам у Расеі можа з'явіцца новы падатак.

Дэпутаты ўжо распрацавалі законапраект, які ўводзіць так званы «падатак салідарнасці», які з’яўляецца падаткам на звышпрыбыткі. Пра гэта «Вестям» распавёў сябра камітэта энэргетыкі Дзярждумы Андрэй Крутаў.

Прапануецца для расейцаў, якія зарабляюць больш за 12 млн рублёў штогод, падвысіць стаўку ПДФА з цяперашніх 13% да 30%. Такія захады могуць стаць альтэрнатывай усеагульнага падвышэння ПДФА, пра імавернасць якога казаў міністр фінансаў Антон Сілуанаў, паведамляе НТВ.

Закрануць новыя захады толькі малую частку насельніцтва, але яе даход, як падлічылі дэпутаты, складае больш за траціну даходаў усяго насельніцтва краіны.

Цяпер падатак салідарнасці дзейнічае ў Нямеччыне, Францыі, Італіі і Чэхіі. Называецца ён так невыпадкова: яго ўводзяць для фінансавання праектаў, якія павінны аб'яднаць краіну. Плануецца, што ў Расеі грошы пойдуць на развіццё Крыма і Севастопаля.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках