3 траўня 2024, Пятніца, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус хацеў забагацець на кантрабандзе і пазбавіўся аўто

5

За кантрабанду цыгарэт польская мытня канфіскавала ў грамадзяніна Беларусі аўтамабіль.

Учора супрацоўнікі Мытнай службы ў Баброўніках адправілі на ўзмоцнены дагляд аўтамабіль Daewoo Nubirа, які ехаў праз «зялёны калідор», кіроўцам якога быў 31-гадовы грамадзянін Беларусі, паведамілі карэспандэнту сайта charter97.org у прэс-службе Мытнага камітэта ў Беластоку.

Падчас праверкі аўто высветлілася, што аўтамабіль цалкам нашпігаваны тытунёвай кантрабандай. Нелегальны тавар агульным коштам звыш 65 тысяч злотых быў схаваны ў падвойнай падлозе, пад заднім бамперам, а таксама ў пярэдніх і задніх сядушках.

У дачыненні да кіроўцы Мытная служба распачала справу, канфіскаваўшы тавар і прызначаны для перавозкі кантрабанды аўтамабіль.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках