3 траўня 2024, Пятніца, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ дазволіў Літве перайсці на еўра з 2015 года

1
ЕЗ дазволіў Літве перайсці на еўра з 2015 года

Канчатковую пастанову ў сераду абвясціла Рада ў агульных справах Еўразвязу (ЕЗ), якая засядала ў Брусэлі.

Рада таксама прыняла прававыя акты, звязаныя з увядзеннем еўра ў Літве і зацвердзіла афіцыйны курс абмену еўра і літа (1 еўра - 3,4528 літа).

Увядзенне еўра ў Літве на мінулым тыдні ўжо ўхваліў Еўрапарламент, а раней - Еўракамісія і Еўрапейскі Цэнтрабанк. У наступным годзе Літва стане 19-м чальцом еўразоны і апошняй з трох Балтыйскіх краін, якая ўвядзе еўра, піша ru.delfi.lt.

Паводле найноўшых апытанняў Еўрабарометру, увядзенне еўра ў Літве ў красавіку ўхвалялі 46% жыхароў краіны, колькасць тых, хто выступае супраць склала 48%, а яшчэ ў 6% апытаных не было свайго меркавання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках