3 траўня 2024, Пятніца, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітаянка «прыпаркавала» новае аўто ў гасцёўні бацькоў

9

Кітаянка, якая набыла свой першы аўтамабіль, з гонарам "прыпаркавала" яго ў бацькоў дома - даслоўна, прабіўшы новенькай белай Hyundai некалькі сцен.

Няўдалая паркоўка праславіла 29-гадовую Ё Чыя - маці дваіх дзяцей, якая здала на пасведчанне ў снежні мінулага года і з таго часу не садзілася за стырно. Купіўшы новы аўтамабіль, яна адразу ж наважыла пахваліцца набыткам перад бацькамі. Пасадзіўшы ў салон мужа і двух дачок (трох і сямі гадоў), Ё Чыя адправілася ў дарогу, піша NEWSru.com.

Паездка ў вёску Чжаолі каля горада Вянчжоў пачаткоўкі ў кіраванні ўдалася - аж да апошніх імгненняў. Заехаўшы ў сад да бацькоў, надзвычай натхнёная хуткай сустрэчай кітаянка пераблытала педалі газу і тормазу - і заехала на аўтамабілі проста ў дом.

Уладальніца разбітай легкавушкі заявіла, што ў гэты момант думала, што ўсе яны памруць. Яе 56-гадовая маці Чжун Сяо распавяла журналістам: "Ведаю, вельмі прыкра, што дом і аўтамабіль знішчаныя, але прынамсі мы радыя, што нашая дачка і яе сям'я не пацярпелі".

Прадстаўнік паліцыі паведаміў, што дому было амаль 40 гадоў і ён быў "не ў найлепшым стане", таму разбурэнні былі такімі шмоцнымі. На шчасце, у момант сутыкнення ў будынку нікога не было, так што кур'ёзнае ДТЗ абышлося без пацярпелых.

Ё Чыя, з паведамленняў мясцовай прэсы, на якія спасылаецца Daily Mail, збіраецца судзіцца са страхавой кампаніяй, якая адмовілася замяніць аўтамабіль наўзамен разбітага такім незвычайным чынам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках