3 траўня 2024, Пятніца, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія півавары ў шоку ад забароны пластыкавых бутэлек

37
Беларускія півавары ў шоку ад забароны пластыкавых бутэлек

Айчынныя вытворцы супраць забароны піва ў ПЭТ-упакоўках.

Падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі міністр гандлю Валянцін Чаканаў заявіў, што «рэалізацыя піва ў пластыкавых бутэльках з часам будзе спыненая».

Каментуючы ўвядзенне з 22 ліпеня забароны на продаж у Беларусі піва ў тары звыш 2 л, ён сказаў, што плануецца працягнуць памяншэнне аб'ёму тары, дазволенай да рэалізацыі. Паводле ягоных слоў, забарона на рэалізацыю піва ў тары вялікага аб'ёму была ўведзеная ў мэтах паступовага скарачэння колькасці спажыванага насельніцтвам алкаголю.

Што да забароны на продаж піва ў пластыкавай тары, то яна, безумоўна, стане галаўным болем для айчынных півавараў. Галоўным чынам гэта закране такіх гігантаў, як «Лідскае піва», «Аліварыя», «Крыніца», якім давядзецца ўносіць папраўкі ў вытворчасць. Што да прыватных бровараў, то гэта закране іх у меншай ступені, бо пераважна яны разліваюць бурштынавы напой у кегі.

«Гэтая забарона на нас ніяк не адаб'ецца, таму што мы разліваем піва ў бляшанкі, - падкрэслілі карэспандэнту сайта charter97.org у прыватнай кампаніі Plzensky pivovar, што пад Берасцем.

У ААТ «Лідскае піва» шакаваныя гэтай навіной і не ведаюць, што будуць рабіць.

А вось на «Берасцейскім піве» супраць забароны піва ў «пластыку» і ўпэўненыя, што гэта будзе вялікай праблемай для ўсіх буйных вытворцаў хмельнага напою, а таксама запатрабуе вялікіх выдаткаў.

«Праблемы ўзнікнуць не толькі ў нас, а ва ўсіх прадпрыемстваў рэспублікі, якія выпускаюць піва ў ПЭТ. Таму што ва ўсіх стаяць высокапрадукцыйныя лініі. І я думаю, што гэтае пытанне будзе развязвацца на самым высокім узроўні. У прынцыпе мы ўсе разумеем, што самая добрая тара на сённяшні дзень, гэта бляшанкі і, вядома, шкло. Але перабудаваць высокапрадукцыйную лінію на шкло немагчыма - яе можна толькі замяніць. Таму для ўсіх прадпрыемстваў гэта будзе дорага. Чаму б не выпускаць піва ў пластыкавай тары? Магчыма, трэба развязваць пытанне, каб гэтая прадукцыя прадавалася за месяц, зрабіць меншы тэрмін прыдатнасці ў пластыкавай бутэльцы... Вядома, гэтая тара мае права на жыццё. Асабліва летам, калі зручна несці ў ёй піва, дапусцім, на нейкі пікнік або ў госці. Піва ў меру - гэта здароўе»- адзначыла намесніца дырэктара ў вытворчасці Ніна Трафімук.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках