3 траўня 2024, Пятніца, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчанка ад нуды напалохала суседзяў, пажарных і міліцыю

3

Дзяўчына наважыла пажартаваць над сябрамі.

Пасля ўчорашняй шакавальнай навіны пра траіх маладзёнаў, якія абкурыліся чымсьці нядобрым, гамельчукі, відавочна, сталі больш абачлівыя да праяў неадэкватнасці з боку моладзі. Так, сёння ў раёне 12:00 сацыяльныя сеткі абляцела наступная навіна: «дзве дзяўчыны накурыліся спайсу і павіслі на акне 9-га паверху», піша onliner.by.

На месца здарэння да дома №12 па вуліцы Чапаева прыбылі супрацоўнікі міліцыі, МНС, а пазней яшчэ і «хуткая». Праўда, дзяўчат на балконе да таго часу ўжо не аказалася.

Як высветлілася пазней, дзве сяброўкі прыйшлі ў госці да юнака. Ці то ад нуды, ці то з прынцыповых меркаванняў адна з іх села на балконную агароджу, звесіўшы ногі на вуліцу. Назіраючы за тым, што адбываецца, жыхары суседняга дома паспяшаліся выклікаць міліцыю.

Як патлумачыла міліцыянтам 18-гадовая вінаватая дваровага перапалоху, яна не збіралася скончыць жыццё самагубствам, а проста наважыла пажартаваць над сябрамі. У РАУС Чыгуначнага раёна паведамілі: моладзь, якая знаходзілася ў кватэры, не была п'яная ці пад уздзеяннем наркотыкаў.

Фота: Уладзіслаў Вальчанка

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках