3 траўня 2024, Пятніца, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Мэркель запатрабавала хутчэйшых санкцый супраць Расеі

28
Ангела Мэркель запатрабавала хутчэйшых санкцый супраць Расеі

Канцлерка Нямеччыны заклікала да ўвядзення супраць Расеі скарэйшых эканамічных санкцый.

Прычым, са слоў Ангелы Мэркель, зрабіць гэта трэба «як мага хутчэй», паведамляе BBC.

«Паколькі Расея не выявіла ніякай цікавасці да расследавання катастрофы самалёта, канцлерка мяркуе, што пастановы трэба прыняць хутка», - сказаў афіцыйны прадстаўнік Мэркель.

Раней прадстаўнік МЗС Нямеччыны таксама адзначаў, што Масква не прыкладае дастатковых намаганняў для пошуку праўды аб прычынах трагедыі ў небе над Данецкам.

Некаторыя прадстаўнікі ўрада Нямеччыны мяркуюць, што ў якасці адной з санкцый у Расеі варта было б адабраць права на правядзенне чэмпіянату свету ў футболе 2018 года. Аднак канцлерка гэтую ідэю не падтрымала, заявіўшы, што меры супраць Расеі павінны ляжаць у эканамічнай плашчыні.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках