3 траўня 2024, Пятніца, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтамабілісты знялі КПП на мяжы паміж Расеяй і Беларуссю

11

Памежны пост на мяжы Віцебскай і Пскоўскай вобласці выпадкова трапіў у відэасправаздачу пра паездку расейскіх аўтамабілістаў у Беларусь.

Як паведамлялася раней, Расея ўжо каля шасці месяцаў ажыццяўляе пашпартны кантроль на мяжы з Беларуссю.

Аднак, на відэа гэтыя кантрольна-прапускныя пункты яшчэ не мільгалі. Рэдакцыя сайта charter97.org прагледзела відэаролік расейца Вячаслава Зубава, у якім, на першы погляд, няма нічога незвычайнага. Аднак, у канцы роліка (на чацвёртай хвіліне), калі хлопцы ўжо вяртаюцца дадому, у Вялікі Ноўгарад, яны перасякаюць мяжу Беларусі і Расеі - і ў поле зроку шырокавугольнай камеры выпадкова мімаходам трапляюць памежнікі і КПП.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках