3 траўня 2024, Пятніца, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр гандлю: У крамах duty free павінна быць больш беларускіх тавараў

22
Міністр гандлю: У крамах duty free павінна быць больш беларускіх тавараў

У крамах бязмытнага гандлю на беларускай мяжы павінны быць больш шырока прадэманстраваныя айчынныя тавары.

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі 23 ліпеня ў Менску міністр гандлю Валянцін Чаканаў, піша БелаПАН.

«Сёння гэтае пытанне курыруе мытны камітэт. Мы са свайго боку падрыхтавалі дакумент, які ўкладаецца паміж прадаўцом беларускага тавару і крамай. Вы ведаеце, такую задачу паставіў прэзідэнт, каб у гэтых крамах быў беларускі тавар. Ён ужо з'яўляецца, але яго вельмі мала. Мы мяркуем, што нашы цукеркі, вінна-гарэлачныя вырабы, парфумерна-касметычныя і галантарэйныя тавары павінны быць побач. У нас ёсць нармальны тавар, нармальнай якасці», - сказаў ён.

Міністр нагадаў, што ў адпаведнасці з указам Лукашэнкі крамы duty free могуць размяшчацца не толькі ў аэрапорце або ля дыпкорпуса ў Менску. «Ужо такія крамы поўным ходам адкрываюцца на межах на чыгуначных і аўтамабільных пераходах», - сказаў ён.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках