3 траўня 2024, Пятніца, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёты з целамі пасажыраў «Боінга» прыбылі ў Эйндховен

2
Самалёты з целамі пасажыраў «Боінга» прыбылі ў Эйндховен

Два вайсковыя транспартныя самалёты з целамі загінулых падчас катастрофы малайзійскага авіялайнера ва Украіне прызямліліся ў Нідэрландах.

Большасць пасажыраў «Боінга», які разбіўся, былі галандскімі падданымі. У Нідэрландах серада аб'яўленая днём жалобы, па ўсёй краіне прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі. Раней паведамлялася аб тым, што падчас прызямлення самалётаў з целамі загінулых па ўсёй краіне будуць біць званы, паведамляе BBC.

Да гэтага часу незразумела, колькі целаў было перавезена ў Харкаў ў аўторак. Усяго на борце самалёта знаходзіліся 298 чалавек.

Бартавыя самапісцы з паветранага судна ў сераду былі дастаўлены ў Вялікую Брытанію. Інфармацыю з «чорных скрынь» перададуць галандскім уладам, якія расследуюць акалічнасці катастрофы самалёта.

Згодна з папярэдняй інфармацыяй, паветранае судна, якое пралятала над Данецкай вобласцю Украіны, дзе ідуць сутыкненні з сепаратыстамі, было збітае. Існуюць розныя версіі таго, хто можа мець дачыненне да катастрофы самалёта.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках