3 траўня 2024, Пятніца, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гендырэктара «Барысаўдрэва» вінавацяць у шкодзе на 18 мільярдаў

22
Гендырэктара «Барысаўдрэва» вінавацяць у шкодзе на 18 мільярдаў

Следчым камітэтам скончана папярэдняе расследаванне паводле крымінальнай справы ў дачыненні да генеральнага дырэктара ААТ «Барысаўдрэў».

Пра гэта паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК Беларусі Сяргей Кабаковіч.

«Топ-мэнэджар абвінавачваецца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі падчас выканання дзяржаўнай праграмы мадэрнізацыі прадпрыемства, якое мела цяжкія наступствы ў выглядзе прычынення шкоды ў асабліва вялікай суме звыш Br18 млрд, а таксама істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам у выглядзе зрыву тэрмінаў рэалізацыі дзяржаўнай праграмы мадэрнізацыі ААТ «Барысаўдрэў», - адзначыў Кабаковіч.

«Падчас расследавання крымінальнай справы накладзены арышт на маёмасць на суму звыш Br400 млн. Мера стрымання застаецца ранейшай - утрыманне пад вартай», - праінфармаваў прадстаўнік УСК.

Ён падкрэсліў, што «следчымі старанна вывучалася дзейнасць прадпрыемства, у выніку чаго сабраныя і атрыманыя довады віны абвінавачанага». Яго дзеянні кваліфікаваныя паводле ч.3 арт.424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках