3 траўня 2024, Пятніца, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэнер «Барусіі» гатовы з'есці мятлу праз сыход чэмпіёна свету

1
Трэнер «Барусіі» гатовы з'есці мятлу праз сыход чэмпіёна свету

Юрген Клоп у адказ на чуткі аб пераходзе абаронцы Матса Хумельса ў «Манчэстар Юнайтэд» заявіў, што з'есць мятлу, калі трансфэр адбудзецца.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на выданне 101 Great Goals.

Паводле паведамленняў ангельскіх СМІ, пераезд новаспечанага чэмпіёна свету ў Англію павінен быў адбыцца з вялікай доляй верагоднасці. У якасці кошту трансфэру называлася сума ў 20 мільёнаў еўра.

«Калі гэта не лухта сабачая, то я з'ем мятлу», - заявіў Юрген Клоп.

Таксама выканаўчы дырэктар «Барусіі» Ханс-Ёахім Вацке паведаміў, што клуб больш не плануе губляць футбалістаў праз цяперашняе трансфэрнае акно.

У складзе свайго цяперашняга клуба Матс Хуельс выступае з 2008 года. За гэты час ён правёў у бундэслізе 171 матч і забіў 15 мячоў. Ён таксама сыграў 36 матчаў за зборную Нямеччыны і адзначыўся чатырма галамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках