3 траўня 2024, Пятніца, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чуркін аб збітым «Боінгу»: Гэта быў канфуз, а не тэрарызм

60
Чуркін аб збітым «Боінгу»: Гэта быў канфуз, а не тэрарызм

Амбасадар Расеі ў ААН Віталь Чуркін заявіў, што калі баевікі на ўсходзе Украіны збілі Boeing-777, то гэта быў няшчасны выпадак.

Аб гэтым ён сказаў, каментуючы аўдыёзапісы, апублікаваныя СБУ, у якіх тэрарысты абмяркоўваюць збіты самалёт, піша gordonua.com са спасылкай на CNN.

«Прадстаўнікі ўсходу казалі пра тое, што яны збілі вайсковы самалёт. Калі яны думалі, што збілі самалёт узброеных сілаў, то гэта быў канфуз, а не тэрарыстычны акт», - адзначыў Чуркін.

17 ліпеня пасажырскі Boeing-777 пацярпеў катастрофу паблізу Тарэза Данецкай вобласці. Паводле звестак украінскіх уладаў, ён быў збіты тэрарыстамі з дапамогай зенітнага ракетнага комплексу «Бук М-1». Усе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі.

Плошчу пошукавых работ на месцы катастрофы збітага малайзійскага самалёта пашырылі да 50 кв.км. Месца катастрофы малайзійскага самалёта кантралююць сепаратысты, яны перашкаджаюць працы экспэртаў і перамяшчаюць рэчавыя доказы.

Паводле інфармацыі АБСЕ, толькі 21 ліпеня іх група змагла агледзець месца здарэнняў без наступстваў. Назіральнікі арганізацыі, якія працуюць на месцы катастрофы Boeing-777, сцвярджаюць, што абломкі самалёта маглі быць штучна пашкоджаныя.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках