3 траўня 2024, Пятніца, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Літвіны» з БДУ знялі ролік пра шкоду спайса (Відэа)

10

Белдзяржуніверсітэт далучыўся да антынаркатычнай кампаніі, якая цяпер праходзіць у краіне.

Увесну выступіў з відэазваротам да студэнтаў рэктар Сяргей Абламейка, а нядаўна ў інтэрнэт выклалі сацыяльны ролік, падрыхтаваны медыяцэнтрам ВНУ.

- Праект рэалізаваны разам з камандай у амерыканскім футболе «Літвіны», - распавялі onliner.by ў БДУ. - Чаму выбралі такі від спорту? Ён вельмі відовішчны, уважаецца за студэнцкі. Усе хлопцы з каманды вядуць здаровы лад жыцця і на сваім прыкладзе дэманструюць жыццё без спайсаў.

У аснове сюжэту ідэя аб тым, што пры ўзнікненні цяжкасцяў не варта шукаць развязання і выхаду ў псіхатропных рэчывах. Гэты шлях заўсёды вядзе да гульні з трагічным фіналам.

- Узноўленая ў роліку барацьба на полі каманды «Літвіны» адлюстроўвае нялёгкі шлях да перамогі і пераадоленне сябе ў хвіліны адчаю. Негатыўнае стаўленне да курыльных сумесяў выказалі таксама і заўзятары гульцоў - студэнты і спартовая каманда па чырлідынгу DanStart БДУ, - распавялі аўтары ідэі.

Стваральнікі хочуць, каб ролік разышоўся ў сацыяльных сетках і дайшоў да мэтавай аўдыторыі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках