3 траўня 2024, Пятніца, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маладых расейцаў завуць у «пуціняты»

58

Саратаўскае выдавецтва «Навуковая кніга» выпусціла зборнік «Пуціняты».

У кнізе змешчаныя патрыятычныя вершы пра Пуціна для дзяцей. Аўтар выдання - Ірына Конанава прапануе маладым расейцам уступаць у шэрагі «пуцінят» - абаронцаў айчыны і «дзядзькі Пуціна», піша «Свабодны часопіс».

«Пуціняты родныя, жыццё дала вам Расея. Падрастайце хутчэй, будуйце шчасце сваё», - гаворыцца ў адным з вершаў, які называецца «Наказ» падпісаныа «дзядзькам Пуціным».

На думку аўтаркі зборніка, «малых цяпер у Расеі шмат хто пуцінятамі кліча». Яна думае, што ва ўсёй краіне трэба ствараць дзіцячыя гурткі аматараў Пуціна на капыл савецкіх гурткоў дзяцей-акцябрат.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках