2 траўня 2024, Чацвер, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальнік УС Літвы: Расейцы могуць уварвацца не на танках, а як турысты

13
Начальнік УС Літвы: Расейцы могуць уварвацца не на танках, а як турысты

Новы начальнік Узброенымі сіламі Літвы генерал-маёр Вітаўтас Жукас сумняваецца, што Расея можа на танках уварвацца ў Літву.

Паводле ягонага сцвярджэння, існуе большая імавернасць таго, што ў выпадку крызісу давялося б сутыкнуцца з пераапранутымі ў цывільнае баявікамі, якія патрапілі ў краіну, піша ru.delfi.lt.

"Я вельмі сумняваюся ў тым, што расейцы калі-небудзь уварвуцца да нас на танках, як яны гэта зрабілі ў Другую сусветную вайну", - сказаў у інтэрв'ю штотыднёвіку Veidas Вітаўтас Жукас, які ў чацвер прыступае да камандавання войскамі.

На думку генерала, Літва павінна рыхтавацца да крызісу, які можа праявіцца ў падбухторванні цывільнага насельніцтва.

"Прыляцяць на цывільных самалётах турысты: коратка пастрыжаныя, рослыя хлопцы ў добрым адзенні, і раптам іх у Вільні стане вельмі шмат. А зляцяцца яны не ў адзін дзень, а цягам некалькіх тыдняў. Тады раптам з'явяцца і ўніформы, і зброя", - сказаў Жукас.

"Калі пачнуцца нейкія беспарадкі, падбухторванне гцывільных асоб, раздача пашпартоў, то следам за гэтым у нас з'явіцца шмат людзей не з Літвы, якія яшчэ ўчора былі простымі турыстамі. Трэба быць гатовымі да гэтага і мець на ўвазе, што раптам можа пачаць абвастрацца які-небудзь крызіс", - адзначыў начальнік.

52-гадовы генерал-маёр Ёнас Вітаўтас Жукас у чацвер падчас урачыстай цырымоніі на Кафедральным пляцы афіцыйна змяніў Арвідаса Поцюса, які закончыў камандаванне генерал-лейтэнанта.

Фота: DELFI

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках