3 траўня 2024, Пятніца, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятыя «Піраты Карыбскага мора» выйдуць толькі ў ліпені 2017

Пятыя «Піраты Карыбскага мора» выйдуць толькі ў ліпені 2017

Пятая частка франшызы «Піраты Карыбскага мора» выйдзе ў пракат 7 ліпеня 2017 года.

Раней кампанія «Дыснэй» анансавала, што фільм з працоўнай назвай «Мярцвякі не распавядаюць казкі» выйдзе ў 2016 годзе.

За тыдзень да выхаду пятых «Піратаў» адбудзецца прэм'ера анімацыйнага фільма «Гадкі я-3», а праз тыдзень, 14 ліпеня, 20th Century Fox плануе пачаць паказ «Фантастычнай чацвёркі-2», піша «Газета.Ru».

Франшызу аб піратах «Дыснэй» пачаў у 2003 годзе. З таго часу выйшла чатыры фільмы пра прыгоды капітана Джэка Вераб'я ў выкананні Джоні Дэпа. Уся франшыза зарабіла ў сусветным пракаце $3,7 млрд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках