3 траўня 2024, Пятніца, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вуліцы Кальварыйскай у Менску абмяжуюць рух

2
На вуліцы Кальварыйскай у Менску абмяжуюць рух

У Менску ў сувязі з асфальтаваннем вуліцы Кальварыйскай 26-28 ліпеня на гэтай дзялянцы будзе абмежаваны рух усіх тыпаў транспарту.

Як паведамляе прэс-служба ГУ "Сталічны транспарт і сувязь", у сувязі з абмежаваннем руху ўсіх тыпаў транспарту на гэтай дзялянцы 26 ліпеня рух тралейбусаў маршрутаў № №13, 44 у накірунку ДС "Захад-3" арганізуецца ад вул.Кальварыйскай да вул. Прытыцкага па вул.Ціміразева, вул.Л.Украінкі, вул.Арлоўская, праспектам Пушкіина і далей па маршрутах, у зваротным накірунку - без зменаў.

Тралейбусы № №7, 9 у кірунку вул.Панамарэнкі будуць рухацца ад вул. Кальварыйскай па вул.Ціміразева, вул.Л.Украінкі, вул.Арлоўская, пр.Пушкіна і далей па маршрутах, у зваротным накірунку - без зменаў.

Рух тралейбусаў маршрутаў №13, 44 з боку ДС "Захад-3" на дзялянцы ад вул.Прытыцкага да вул.Кальварыйскай 27 ліпеня арганізуецца па пр.Пушкіна, вул.Ціміразева і далей па маршрутах, у зваротным накірунку - без зменаў.

Тралейбусы № №7, 9 з боку ДС "Сухарава-5" і ДС "Кунцаўшчына" на дзялянцы ад вул.Панамаренкі да вул.Кальварыйскай пройдуць па пр.Пушкіна, вул.Ціміразева і далей па маршрутах, у зваротным накірунку - без зменаў.

З 5.00 ліпеня 26 да 1.00 28 ліпеняспыняецца праца тралейбуснага маршруту №4, арганізуецца праца часовых аўтобусных маршрутаў №957 "ДС Адаеўскага - Гарадскі Вал" (з рухам па вул.Бельскага, Панамарэнкі, Харкаўская, Гусоўскага, Кальварыйская, Раманаўская Слабада) і №904 "ДС Адаеўскага - Бабруйская" (з рухам па вул.Адаеўскага, пр.Пушкина, Прытыцкага, Кальварыйскай, К.Цэткінай, Бабруйскай) у абодвух накірунках з выкананнем усіх прыпынкаў па дарозе.

Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на тралейбус, даецца права праезду без дадатковай аплаты ў аўтобусах маршрутаў № №40, 46, 50С, 78, 163, 904, 957 на дублюемых і закрытых дзялянках.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках