3 траўня 2024, Пятніца, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Найбуйнейшы інвестфонд выведзе з Расеі мільярды даляраў

2
Bloomberg: Найбуйнейшы інвестфонд выведзе з Расеі мільярды даляраў

Нарвежскі ўрадавы фонд абмяркоўвае вывад сродкаў з Расеі на фоне магчымага ўзмацнення жорсткасці санкцый супраць Масквы.

Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg, піша РБК.

"Калі нашы нафтавыя прыбыткі, інвеставаныя ў Расею, апынуцца пад пагрозай санкцый, то нам давядзецца ўнесці пэўныя папраўкі, каб прыстасавацца да новай сітуацыі", - заявіў прэс-сакратар Міністэрства фінансаў Нарвегіі Рунар Малкенэс.

Мартэ Скаар, прэс-сакратар урадавага фонду, агульная сума якога ацэньваецца ў 890 мільярдаў даляраў ЗША, заявіў, што ўрадавая арганізацыя ўважліва вывучае сітуацыю ў Расеі. Выканаўчы дырэктар фонду Інгвэ Слінгстад прызнаў, што грошы ў РФ укладзены значныя.

Штогадовая фінансавая справаздача паказвае, што амаль 3,6 мільярда даляраў былі ўкладзеныя ў акцыі, а яшчэ 4 мільярды даляраў у карпаратыўныя і дзяржаўныя каштоўныя паперы. Пры гэтым Скаар адмовіўся адказваць на пытанне Bloomberg, ці пачаў фонд выводзіць грошы з расейскай эканомікі.

Нарвегія падтрымлівае еўрапейскія санкцыі супраць Расеі. І хоць скандынаўская краіна не з'яўляецца чальцом ЕЗ і не абавязаная прытрымлівацца правілаў Звязу, многія палітыкі ў Осла ўважаюць за патрэбнае вывесці грошы з Масквы. "Расея становіцца дрэннай краінай для замежных інвестыцый", - заявіў з гэтай нагоды кіраўнік фінансавага камітэта парламента Нарвегіі Ханс Олаў Сівэрсэн, у чые абавязкі ўваходзіць у тым ліку назіранне за расходаваннем сродкаў урадавага фонду.

Нарвегія не ўваходзіць у ЕЗ, але з'яўляецца удзельніцай Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю і Еўрапейскай эканамічнай зоны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках