3 траўня 2024, Пятніца, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Імпарцёры: Новыя правілы вымушаюць падымаць кошты на 20-30%

22
Імпарцёры: Новыя правілы вымушаюць падымаць кошты на 20-30%

У імпарцёраў засталося два варыянты: альбо падымаць кошты на 25-30%, альбо спыняць працу.

Сёння быў апублікаваны тэкст указу Лукашэнкі №361 "Аб асобных пытаннях падаткаабкладання, бухгалтарскага ўліку, пераацэнкі маёмасці і спагнання арэнднай платы».

Акрамя іншых пытанняў, ён уводзіць 90-дзённую адтэрміноўку на вылік увазнога ПДВ для імпарцёраў. Гэта значыць на мяжы імпарцёр плаціць ПДВ адразу, але разлічваць на яго вылік з падатковай базы зможа толькі праз 90 дзён. Фактычна гаворка ідзе пра тое, што імпарцёрам давядзецца выплаціць ПДВ двойчы. Такая магчымасць ёсць не ва ўсіх, піша onliner.by.

- Гэта несумленна, - уздыхае галоўны бухгалтар адной з кампаній, якія імпартуюць тавар. - Нашая кампанія, напрыклад, увозіць тавар з Польшчы на $1 млн і $200 тысяч мы плацім на мяжы адразу. Дадаем рэнтабельнасць і яшчэ $270 тысяч плацім падаткаў за справаздачны перыяд. Паводле ранейшых правілаў з падатковай базы павінны былі б адняць ўжо выплачаныя $200 тысяч, але цяпер кажуць, што толькі праз 90 дзён. Значыць нам трэба заплаціць $470 тысяч адразу, а дзяржава тры месяцы будзе карыстацца грашыма з бізнэсу? Вы ведаеце, гэта несправядліва. І гэта не ўлічваючы інфляцыю, таму што разлікі вядуцца ў рублях.

Так, гэтыя грошы пойдуць у залік ўжо ў наступным годзе. Дзеянне ўказа абмяжоўваецца 31 снежня 2014 года. Але далёка не ва ўсіх кампаній ёсць магчымасць знайсці ў сваім партманэце суму, роўную ўвазному ПДВ. Грошы ў бізнэсе звычайна не ляжаць без справы. Калі не атрымаецца знайсці крыніцу фінансавання, для многіх пытанне становіцца рубам.

- Толькі што мы праводзілі нараду, на якой абмяркоўвалі два варыянты: альбо падымаць кошты на 25-30%, альбо спыняць працу, - распавёў чытач партала, чыя кампанія працуе ў сферы металапракату. - Кожны месяц імпарцёр будзе фактычна замарожваць і аддаваць на 90 дзён дзяржаве ў бясплатнае карыстанне дадаткова 20% свайго абарачэння. Хто такое вытрымае? І гэта тычыцца ўсяго імпарту: ад кампутараў да шакаладак. Яшчэ большае здзіўленне выклікае, што такую лёсавызначальную пастанову змясцілі ў адзін тэкст з арэндай зямлі і іншае. Быццам не хацелі прыцягваць увагу…

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках