2 траўня 2024, Чацвер, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэдытная агентка хавала ад кліентаў банкаўскія бонусы

4
Крэдытная агентка хавала ад кліентаў банкаўскія бонусы

Супрацоўніца "Дэльта Банка" ў Крупках прысвоіла амаль 100 мільёнаў рублёў, хаваючы ад кліентаў інфармацыю аб банкаўскіх бонусах, што ім належаць.

Супрацоўніца банка працавала ў краме "Усё для дома" ў Крупках і афармляла крэдыты на тавар. Кліенты мелі магчымасць атрымаць бонусны крэдыт на суму звыш сямі млн рублёў пры куплі на суму звыш чатырох. Аднак, аб гэтай магчымасці крэдытная агентка не паведамляла, карыстаючыся ёй сама, паведаміў БелаПАН. Прадстаўніца банка завалодала амаль 100 млн банкаўскіх сродкаў за сем месяцаў, але паколькі гэтыя грошы былі крэдытнымі, яна загнала сама сябе ў пазыковую яму. Каб яе не раскрылі, яна была вымушаная плаціць адсоткі крэдытаў.

Яе прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці за буйное махлярства пры афармленні крэдытаў.

Жанчына прызнала сваю віну, патлумачыўшы ўчынак цяжкім матэрыяльным становішчам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках