2 траўня 2024, Чацвер, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Галадэк» са «Стар Трэка» стаў рэальнасцю (Відэа)

Нямецкія навукоўцы абладзілі пакой, у якім можна ладзіць віртуальныя шпацыры.

Навукоўцы з інстытута Макса Планка ў Нямеччыне стварылі, можа быць, самае праўдападобнае на сённяшні дзень ўвасабленне "галадэка" з "Зорнага шляху" - галаграфічнага пакою, які сімулюе ўсялякае навакольнае асяроддзе. Для гэтага навукоўцам спатрэбіўся шалом віртуальнай рэальнасці Oculus Rift з бесправадной гарнітурай, некалькі камер і прасторны пакой. І хоць да кінематаграфічнага прататыпа яшчэ вельмі і вельмі далёка, прагрэс відавочны. Асабліва, калі параўнаць са спробамі хатніх энтузіястаў, піша NEWSru.com.

Для занурэння ў віртуальную рэальнасць, што сімулюе салон самалёта, удзельнікі экспэрыменту ў лабараторыі надзяваюць бесправадны шалом, які дазваляе перамяшчацца па ўсім пакоі, і спецыяльныя маркеры, якія адсочваюць пазіцыю ў прасторы з дакладнасцю да некалькіх міліметраў пры дапамозе інфрачырвоных камер (падобная тэхналогія выкарыстоўваецца для захопу рухаў у кіно). Такім чынам, сістэма дакладна ведае, дзе знаходзіцца ў віртуальным асяроддзі карыстальнік, у якім кірунку рухаецца і куды глядзіць, піша сайт Shazoo.ru.

Але ў адрозненне ад "галадэка" са Star Trek, выпрабавальнікі нямецкай тэхналогіі, якая пакуль яшчэ знаходзіцца на пачатковай стадыі распрацоўкі, не могуць ўзаемадзейнічаць з віртуальнымі прадметамі, таму іх досвед і адчуванні вельмі абмежаваныя, адзначае The Daily Mail. Акрамя таго, знаходзіцца ў сістэме пакуль можа толькі адзін чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках