2 траўня 2024, Чацвер, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спадарожнік «Фатон-М» можа ўпасці на Зямлю праз тры месяцы

10
Спадарожнік «Фатон-М» можа ўпасці на Зямлю праз тры месяцы

Спадарожнік можа зваліцца на Зямлю праз некалькі месяцаў, калі з ім не атрымаецца аднавіць сувязь.

Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на крыніцу ў ракетна-касмічнай галіне.

"Паводле папярэдніх разлікаў, "Фатон-М" можа знаходзіцца на арбіце тры месяцы, максімум чатыры", - распавёў суразмоўца агенцтва. Калі ў гэты час на Сонцы будуць адбывацца ўспышкі, "атмасфера стане "гусцейшай", і апарат пачне зніжацца значна хутчэй.

Між тым, паводле інфармацыі Раскосмаса, касмічны апарат можа доўгі час працаваць у аўтаномным рэжыме. "Канструкцыя і бартавы комплекс касмічнага апарата "Фатон-М" дазваляюць забяспечыць працаздольнасць і доўгае яго функцыянаванне ў аўтаномным рэжыме", - гаворыцца ў паведамленні агенцтва.

Акрамя таго, адсутнасць сувязі з Зямлёй ніяк не адаб'ецца на жыццезабеспячэнні жывёл на борце і правядзенні аўтаматычных экспэрыментаў. "Уся жыццядзейнасць на борце спадарожніка, у прыватнасці, падача корму і вады геконам, забяспечваецца ў аўтаматычным рэжыме, і не патрабуе ўмяшання з Зямлі", - распавёў ІТАР-ТАСС прэс-сакратар Інстытута медыка-біялагічных праблем/ ІМБП/РАН Алег Валошын.

Пра тое, што спадарожнік "Фатон-М" практычна адразу выйшаў з ладу, 24 ліпеня напісала газета "Известия". "Сувязь з біяспадарожнікам была страчаная практычна адразу, на чацвёртым вітку вакол Зямлі. Сітуацыя некрытычная тэлеметрыі мы прымаем. Цяпер спецыялісты спрабуюць аднавіць паўнавартасную сувязь. Пазней інфармацыю пра страту сувязі з апаратам пацвердзілі ў (Цэнтры кіравання палётамі (ЦКП)", - паведамілі ў ЦКП.

"Фатон-М" быў запушчаны з касмадрома Байканур 19 ліпеня. На борце касмічнага апарата знаходзяцца пяць геканаў, мухі-дразафілы, мікраарганізмы і насенне вышэйшых раслін.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках