3 траўня 2024, Пятніца, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскі Астап Бэндар прапаноўваў ухіліцца ад войска за $1500

2
Берасцейскі Астап Бэндар прапаноўваў ухіліцца ад войска за $1500

Пераемнік традыцый вялікага махінатара з'явіўся ў абласным цэнтры.

Як і знакаміты літаратурны і кінагерой, махляр прадстаўляўся сваяком альбо сябрам уплывовых асоб і абяцаў развязаць усялякае пытанне за пэўную суму. Дапамагчы атрымаць кватэру, уладкавацца на працу і пазбегнуць службы ў войску ён нібыта мог праз мясцовых чыноўнікаў. Дарэчы, сам ён працаваў звычайным кіроўцам у будаўнічай фірме, паведамляе тэлеканал ОНТ.

Аднаму з пацярпелых аферыст паабяцаў высокааплатную пасаду ў прыватнай кампаніі. Закінуць слоўца махляр абяцаў за 600 даляраў. Даверлівы хлопец грошы аддаў і нават звольніўся з ранейшай працы, але ў выніку застаўся з носам. З заявамі аб такіх афёрах звярнуліся ўжо шэсць чалавек. У міліцыі не выключаюць, што напраўду ахвяраў падману больш.

- Нам паступіла паведамленне, што жыхар Берасця прапануе маладым людзям ухіліцца ад прызыву на вайсковую службу. І пры гэтым сума ўзнагароджання складае 1500 даляраў. Акрамя гэтага, ён прапаноўваў афармленне шэнгенскіх віз без чаргі і афармленне прыватызацыі кватэр, - распавёў начальнік прэс-службы Берасцейскага аблвыканкама Сяргей Дучанок.

Сумніўныя ўгоды прывялі мужчыну на лаву падсудных: за махлярства і дачу хабару яго асудзілі на тры гады абмежавання волі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках