3 траўня 2024, Пятніца, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт са 110 пасажырамі ўпаў у Нігеры

8
Самалёт са 110 пасажырамі ўпаў у Нігеры

Самалёт авіякампаніі Air Algerie, што знік з радараў, як мяркуецца, разбіўся каля сталіцы Нігера - горада Ніямэй.

Пра гэта паведамляе ў сваім твітэры CCTVNews.

Сувязь з авіялайнерам DC-9 была страчаная праз 50 хвілін пасля вылету з аэрапорта ў сталіцы Буркіна-Фасо. Самалёт здзяйсняў рэйс Уагадугу - Алжыр. На яго борце знаходзілася, сама менш, 110 пасажыраў і шэсць чальцоў экіпажа, піша Lenta.ru.

Паводле інфармацыі Reuters, самалёт месціць да 135 пасажыраў. Рэйс AH5017 з Уагадугу ў Алжыр ён здзяйсняе чатыры разы на тыдзень. Час у дарозе складае чатыры гадзіны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках