3 траўня 2024, Пятніца, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія прапанавала варыянты санкцый супраць Расеі

6
Еўракамісія прапанавала варыянты санкцый супраць Расеі

Можа быць абмежаваны доступ Расеі да фінансавых рынкаў.

Еўракамісія падала прапановы аб новых санкцыя супраць Расеі праз вайну ва Украіне.

Аб гэтым паведамляе Reuters са спасылкай на адпаведны дакумэнт.

«У адпаведнасці з запытам, Еўракамісія падала радзе паслоў краін Еўразвязу дакумэнт, што пазначае пакет захадаў, якія могуць быць прыняты ў сфэрах, вызначаных радай (кіраўнікоў МЗС)», - гаворыцца ў дакумэнце.

Раней міністры замежных спраў краін ЕЗ даручылі Еўракамісіі і замежнапалітычнай службе падрыхтаваць да чацвярга прапановы аб новых санкцыях супраць Расеі. Еўрапейскі звяз гатовы ўвесці забарону на новыя кантракты з Расеяй у сфэры абаронна-прамысловага комплексу, а таксама прыняць санкцыі, якія абмяжоўваюць доступ Расеі да фінансавых рынкаў.

Амбасадары Еўразвязу збяруцца для абмеркавання новых еўрапейскіх санкцый супраць Расеі 24 ліпеня.

Напярэдадні таксама паведамлялася, што радзе паслоў Еўрапейскага саюза могуць спатрэбіцца дадатковыя сустрэчы для прыняцця пастановы аб эканамічных санкцыях супраць Расеі.

Таксама сёння стала вядома, што ЗША працягнуць кансультацыі наконт новых санкцый супраць Расеі праз сітуацыю на ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках