3 траўня 2024, Пятніца, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве беларускія яблыкі прадаюцца як польскія, а бульба як галандская

21
У Маскве беларускія яблыкі прадаюцца як польскія, а бульба як галандская

Беларускія яблыкі ў Маскве прадаюцца пад выглядам польскіх, а бульба як галандская.

Пра гэта заявіў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун у чацвер на прэс-канферэнцыі ў Менску, піша interfax.by.

"Быў у Маскве, зайшоў у вялікі ўнівермаг і знайшоў там нашыя яблыкі - яны прадаюцца як польскія, і знайшоў там нашую бульбу, якая прадаецца як галандская", - сказаў У.Гракун.

У сувязі з гэтым ён падкрэсліў, што "нашую прадукцыю я пазнаю "з выгляду".

"Можа гэта наша недапрацоўка, а можа і дапрацоўка - столькі фунгіцыдных апрацовак як на Захадзе мы пакуль не робім. Таму наш яблык прыгожы, таварны, але дзе-небудзь ды ёсць плямка, такога на польскім яблыку не знойдзеш. Тое ж самае і з бульбай, - растлумачыў намеснік міністра.

У.Гракун таксама адзначыў, што некаторыя беларускія гаспадаркі пастаўляюць беларускую бульбу ў Маскву. "Гэта вымытая і расфасаваная бульба, праўда, галандскіх гатункаў. Можа, таму і не пішуць, што вырабленая ў Беларусі", - прадоўжыў ён.

Як паведаміў намеснік міністра, частка ўраджаю ранняй бульбы ўжо паступіла ў продаж, але "кошты трохі кусаюцца". "Я сам купляю бульбу і ведаю, кошт Br6-10 тысяч за кг. Але што рабіць, улічваючы высокія выдаткі на яе (бульба - ІФ) выраб", - сказаў У.Гракун.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках