3 траўня 2024, Пятніца, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У 36 гадоў людзі пачынаюць весці здаровы лад жыцця

11
У 36 гадоў людзі пачынаюць весці здаровы лад жыцця

Людзі пачынаюць сур'ёзна задумвацца аб патрэбе весці здаровы лад жыцця ў 36 гадоў.

Да такой высновы прыйшлі брытанскія экспэрты са Spire Bristol Hospital, піша MedikForum.

Да 36 у большасці з нас памірае ці цяжка захворвае які-небудзь блізкі сваяк, лекары выяўляюць у нас некаторыя болячкі, ну а на пляжных здымках мы выглядаем ужо не так прывабна, як 15 гадоў таму. Менавіта таму ў 36 людзі сур'ёзна задумваюцца аб патрэбе пачаць весці здаровы лад жыцця. Такія звесткі былі атрыманыя падчас апытання больш за 2 000 чалавек.

Высветлілася, што 56% апытаных наўмысна ігнаруюць усе трывожныя званочкі, якія яны атрымліваюць ад свайго арганізма праз не зусім правільны стыль жыцця і імкненне "лавіць момант". Але ўсё мяняецца, калі чалавек дасягае 36. Больш за трэць рэспандэнтаў назвалі менавіта гэты ўзрост пераломным для іх сістэмы каштоўнасцяў.

Апытанне таксама паказала, што як толькі людзі сур'ёзна задумваюцца аб патрэбе весці здаровы лад жыцця, яны пачынаюць ўносіць змены ў свой рацыён і больш пільна сочаць за самаадчуваннем.

Мноства апытаных пасля 36 імкнуцца абмяжоўваць прыём алкаголю, больш высыпацца і атрымліваць больш аб'ёмныя фізічныя нагрузкі. Людзі садзяцца на ровары, запісваюцца ў спартзалы і пачынаюць больш рухацца пешшу.

"Не так проста змяніць лад жыцця, але сёння здаровая дыета і спорт - гэта яшчэ і вельмі модна, што мае вялікае значэнне, - кажа сацыёлаг Роб Андэрсан. - Простыя змены ў стылі жыцця могуць даць вельмі прыкметныя станоўчыя вынікі. Дрэнна, што амаль 60% апытаных жывуць паводле прынцыпу "жыццё занадта кароткае", робячы такія памылкі, якія яшчэ больш за яго скарачаюць".

Фота: Shutterstock

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках