2 траўня 2024, Чацвер, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выходных паветра прагрэецца да +32°C

На выходных паветра прагрэецца да +32°C

Антыцыклон з Эстоніі зробіць выходныя ў Беларусі гарачымі.

Сёння ўмовы надвор'я вызначае вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў цёплай паветранай масе. Да канца дня захаваецца цёплае пераважна без ападкаў надвор'е, толькі ў асобных раёнах Берасцейскай і Віцебскай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Вецер паўночна-ўсходні слабы да сярэдняга, пры навальніцах парывісты. Максімальная тэмпература паветра ў краіне будзе знаходзіцца ў межах ад 24°C да 29°C, піша pogoda.by.

Бліжэйшы дзень, у пятніцу 25 ліпеня, тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам перыферыі скандынаўскага антыцыклону, сфарміраванага ў цёплай паветранай масе. Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі ў Віцебскай вобласці, а днём у асобных раёнах рэспублікі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчыма будуць навальніцы. Вецер усходні сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +11..+17°C, максімальная ўднзень +24..+29°C. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

У наступныя два дні надвор'е ў нашай краіне абумовіць антыцыклон, які змяшчаецца з Эстоніі на Смаленскую вобласць. Захаваецца вельмі цёплае надвор'е.

26 і 27 ліпеня пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +12..+19°C, максімальная ўдзень +26..+32°C.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках