2 траўня 2024, Чацвер, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Букмекеры вераць у перамогу беларускіх клубаў

1
Букмекеры вераць у перамогу беларускіх клубаў

24 ліпеня адбудзецца матч у адказ другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы ў футболе.

Менскае «Дынама» згуляе ў гасцях з фінскім МЮПА (3:0 у першым матчы), салігорскі «Шахцёр» прыме паўночнаірландскі «Дэры Сіці» (1:0 у першым паядынку), а гарадзенскі «Нёман» наведаецца да ісландскага «Хабнарф'ёрдзюра» (01:01 у першым супрацьстаянні).

Букмекеры ставяць на перамогу «бела-блакітных» і «гарнякоў». Каэфіцыент на вікторыю лідараў чэмпіянату краіны складае 1,65 (на перамогу МЮПА - 5.00). Перамога «Шахцёра» памножыць прыбытак зрабіўшых стаўкі на 1,40 (каэфіцыент на перамогу «Дэры Сіці» - 7.00), паведамляе «Прессбол».

Толькі шанцы гарадзенскага «Нёмана» на выязную вікторыю букмекеры ацэньваюць як прывідныя (5.00 на вікторыю беларусаў, 1,57 на перамогу ісландцаў).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках