2 траўня 2024, Чацвер, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заява Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі

4
Заява Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі

Апостальская нунцыятура ўдакладніла інфармацыю пра паездку Аляксея Шчадрова ў Рым.

Падаем тэкст паведамлення цалкам:

- У сувязі з нядаўна апублікаванымі ў некаторых сродках інфармацыі паведамленнямі, якія тычацца спадара Аляксея Шчадрова, вядомага таксама як брат Луіджы, Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь уносіць наступныя ўдакладненні:

1. Спадар Шчадроў не належыць да аніводнай з арганізацый, зацверджаных Каталіцкім Касцёлам, як ужо было растлумачана ў паведамленні курыі Гарадзенскай дыяцэзіі Рымска-Каталіцкай Царквы, апублікаванай 19 ліпеня гэтага года на інтэрнэт-партале Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі www.catholic.by . Ён таксама не належыць да аніводнай з суполак кансэкраванага жыцця (манаскіх супольнасцяў), у тым ліку і да суполкі Місіянераў Боскай Любові Маці Тэрэзы Калькуцкай.

2. Насуперак нядаўнім заявам самога спадара Шчадрова, не было ні раней, ні цяпер запланавана ніякай сустрэчы згаданага спадара са Святым Айцом Францішкам.

3. Ён таксама не быў прыняты на аўдыенцыі ні ў адным з сакратароў Святога Айца. Паведамленне аб тым, што такая сустрэча нібыта адбылася, што на ёй нібыта прысутнічаў вялебны бацька Себасцьян Важакала, сузаснавальнік абшчыны Братоў Місіянераў Боскай Любові, а таксама аб каментарах, нібыта выказаных у сувязі з гэтым, пазбаўленае ўсякай падставы.

4. Мы заклікаем сродкі масавай інфармацыі, якія распаўсюдзілі зняпраўджаныя намі звесткі, неадкладна апублікаваць сапраўдную ноту. Мы таксама не можам устрымацца ад рэкамендацыі надалей уважліва папярэдне удакладняць атрыманыя ад спадара Шчадрова звесткі, перш чым яны будуць распаўсюджаныя, з прычыны, на жаль, ужо неаднаразовых заяў, якія не адпавядаюць рэчаіснасці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках