3 траўня 2024, Пятніца, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікаў перасаджваюць на Geely

19

Для беларуска-кітайскага прадпрыемства знайшлі пакупнікоў.

Як стала вядома сайту charter97.org, апошнім часам шмат якія дзяржаўныя органы абвясцілі тэндэры на куплю легкавых аўтамабіляў маркі Geely, якія выпускаюцца супольна беларуска-кітайскім прадпрыемствам СЗАТ «БелДжы» у Барысаве. Пакуль што самаходы гэтай маркі закупляюць для чыноўнікаў мясцовага ўзроўню. Сярод замоўнікаў Крычаўскі райвыканкам, Крычаўскі раённы савет «дэпутатаў», Вярэсніцкі сельскі выканаўчы камітэт, Азёрскі сельскі выканкам, Уздзенскі і Нясвіжскі райвыканкамы. У асноўным Geely купляюцца за кошт сродкаў з мясцовага бюджэту, гэта значыць падаткаплатнікаў. Пакуль што тэндэры абвясцілі 13 арганізацый. На жаль, агульны кошт усіх аўто падлічыць не атрымалася, бо ў некаторых тэндэрах ён папросту не пазначаны. Але пакуль што можна казаць пра лічбу 170 тысяч даляраў, і, хутчэй за ўсё, яна будзе расці разам з колькасцю замоў.

Варта адзначыць, што з боку адміністрацыі Лукашэнкі замоў на набыццё Geely пакуль што не паступала, а гэта значыць, што дыктатар пакуль што не збіраецца мяняць свой Maybach за паўмільёна еўра ці хаця б Mercedes за 100 тысяч даляраў на таннае беларуска-кітайскае аўто. Дарэчы, у пачатку траўня беларускі правадыр наведаў завод «БелДжы» і выпрабаваў некалькі мадэляў Geely, назваўшы іх цалкам добрымі аўтамабілямі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках