3 траўня 2024, Пятніца, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Латвіі на прарасейскія СМІ завялі справы за сюжэты пра Украіну

5
У Латвіі на прарасейскія СМІ завялі справы за сюжэты пра Украіну

Нацыянальная рада электронных сродкаў масавай інфармацыі (NEPLP) пачала справаводства ў дачыненні да трох вяшчальнікаў у сувязі з аднабаковым асвятленнем падзей ва Украіне.

Як паведамляе rus.DELFI.lv са спасылкай на NEPLP, рада мяркуе тэндэнцыйнымі сюжэты, якія транслявалі Першы Балтыйскі канал, тэлеканал Pro100 TV і радыёстанцыя Autoradio Rēzekne.

У прыватнасці, пад падазрэнне трапілі сюжэты праграмы " "Время" на ПБК ад 12 ліпеня, сюжэт у перадачы "Крымінал-Інформ" на Pro100 TV ад 6 ліпеня і перадачы радыёстанцыі "Голас Расеі", якія рэтрансляваліся на Autoradio Rēzekne з 7 да 9 траўня.

Ва ўсіх гэтых выпадках, адзначае рада, інфармацыя падавалася толькі з аднаго пункту гледжання. Згодна з законам, факты і падзеі павінны адлюстроўвацца сумленна, аб'ектыўна, з забеспячэннем абмену думкамі, і адпавядаць нормам журналістыкі і этыкі. Каментары і меркаванні павінны быць аддзеленыя ад навіны.

Справы ў дачыненні да двух тэлекампаній і радыёстанцыі будуць разглядацца ў прадугледжаным Кодэксам аб адміністрацыйных парушэннях парадку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках