2 траўня 2024, Чацвер, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лайнер, што разбіўся ў Нігеры раней належаў «Рэалу»

Лайнер, што разбіўся ў Нігеры раней належаў «Рэалу»

З 2007 да 2009 лайнер кампаніі Air Algerie быў афіцыйным самалётам гішпанскага футбольнага клуба «Рэал».

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на гішпанскую газету Marca.

Паведамляецца, што з 112 пасажыраў у лайнеры знаходзілася 50 французаў, 25 грамадзян Буркіна-Фасо, 8 ліванцаў, 4 алжырцы, 2 падданых Люксембурга, бэльгіец, адзін швайцарац, нігерыец, камэрунец, а таксама ўкраінец і румын.

Раней паведамлялася, што самалёт Air Algerie разбіўся побач са сталіцай Нігера.

Ананімная крыніца ў алжырскай авіякампаніі распавяла AFP, што лайнер знік з радараў неўзабаве пасля таго, як экіпаж папрасілі трохі адхіліцца ад маршруту праз дрэнную бачнасць, каб пазбегнуць магчымага сутыкнення з іншым самалётам, які рухаўся з Алжыра ў Бамако.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках