2 траўня 2024, Чацвер, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія падлеткі страляюць з пнеўматыкі і пагражаюць мінакам

27
Менскія падлеткі страляюць з пнеўматыкі і пагражаюць мінакам

Адзін маладзён пасварыўся з дзяўчынай, а другі хацеў праверыць забойную сілу пісталета.

На днях Першамайскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу аб хуліганстве ў дачыненні да 17-гадовага мянчука. Увечары з балкона сваёй кватэры з жаданнем праверыць забойную сілу нядаўна набытага пнеўматычнага пісталета хлопец стрэлам з Borner Panter 801 пашкодзіў шкло ў прыпаркаванай каля дома машыне Volkswagen Jetta. Дзеянні падлетка следчымі кваліфікаваныя, як хуліганства, якое суправаджаецца пашкоджаннем чужой маёмасці. Яму трэба будзе пакрыць уладальніку аўтамашыны шкоду ў 400 тысяч рублёў, паведамляе ўпраўленне Следчага камітэта Беларусі Менска, піша «Камсамольская праўда ў Беларусі».

Яшчэ адна крымінальная справа аб злосным хуліганстве расследуецца Фрунзенскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да іншага 17-гадовага падлетка. Знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, у двары жылога дома ён пагражаў расправай мінаку, прыставіўшы да ягонай галавы пнеўматычны пісталет Smerhs Н50. Зламысніка затрымаў сам пацярпелы і мінакі.

І яшчэ адна крымінальная справа расследуецца Фрунзенскім РАСК ў дачыненні да 24-гадовага мянчука, які абвінавачваецца ў хуліганстве, учыненым зноў такі з выкарыстаннем пнеўматычнай зброі. Раніцой беспрацоўны, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, на прыпынку стрэлам з пнеўматычнага пісталета MP651K пашкодзіў дзверы аўтобуса маршруту № 8. Зламыснік спрабаваў схавацца ў лесапаркавай зоне, але яго злавілі міліцыянты. Як растлумачыў затрыманы, у яго быў дрэнны настрой пасля сваркі з дзяўчынай.

Дарэчы, максімальным пакараннем, прадугледжаным санкцыяй ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса, з'яўляецца пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў. Учыненне злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса, цягне адказнасць на абмежаванне волі тэрмінам да пяці гадоў або пазбаўленне волі тэрмінам да дзесяці гадоў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках