3 траўня 2024, Пятніца, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыйскаму падлетку выдалілі 232 зубы

17
Індыйскаму падлетку выдалілі 232 зубы

Мумбайскія хірургі выдалілі 17-гадоваму Ашык Гаваі 232 зубы.

Лекары высветлілі, што хлопчык пакутуе ад складанай адантомы - прыроджанага пароку зубоў, пры якім ў роце ўтвараюцца лішнія цвёрдыя тканіны. Бацькі звярнуліся ў бальніцу са скаргамі на пухліну правага боку ніжняй сківіцы юнака. Аперацыя заняла ў стаматолагаў амаль сем гадзін, пасля яе ў пацыента засталося 28 зубоў, піша Lenta.ru.

Лекары кажуць, што спачатку думалі, што аперацыя будзе простай, але зазірнуўшы ў рот пацыента, убачылі мноства зубоў, якія нагадваюць з выгляду жэмчуг. Пасля некалькіх гадзін аперацыі дактары выявілі вялікі зуб, які таксама спрабавалі выдраць, але гэта не ўдалося. У выніку была прынятая пастанова раздрабніць зуб бормашынаю, а фрагменты, што засталіся выдаліць.

У аперацыі ўдзельнічалі два хірургі і два асістэнты. Стаматолагам удалося захаваць структуру сківіцы падлетка, таму ягоная знешнасць засталася ранейшай.

«Паводле медыцынскай літаратуры, максімальная колькасць зубоў, выдаленых пры такой аперацыі, да сёння была 37», - распавяла Сунанда Дзівара (Sunanda Dhiware), кіраўнік стаматалагічнага аддзялення, якая праводзіла аперацыю.

Сям'я падлетка, якая жыве ў невялікай вёсцы, была занепакоеная тым, што пухліна можа апынуцца злаякаснай. Падлетак пакутаваў ад боляў апошнія паўтара года, але мясцовыя лекары так і не змаглі знайсці іх прычыну. Тады бацькі хлопчыка прынялі пастанову адвезці яго на лячэнне ў горад.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках