27 красавiка 2024, Субота, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія турысты едуць у Беларусь

27
Расейскія турысты едуць у Беларусь

Замест Украіны расейскія турысты паехалі ў Беларусь і ў сярэднюю паласу Расеі.

Такая інфармацыя размешчаная на сайце Асацыяцыі тураператараў Расеі, піша БелТА.

Турыстычная плынь у Беларусі ў 2014 годзе вырасла прыкладна на 15-20%. Па-першае, значна вырасла колькасць расейцаў, якія наведваюць РБ з экскурсійнымі мэтамі. У асноўным гаворка ідзе пра тых турыстаў, якія адмовіліся ад паездак ва Украіну. Па-другое, вырасла цікавасць расейцаў да санаторна-курортнага адпачынку.

Агулам, паводле звестак спецыялістаў, рэйтынг самых папулярных кірункаў унутранага турызму не змяніўся. Найбольшы прырост турплыні дэманструе Сочы.

«Агульны аб'ём продажаў ў Крыме сёлета ніжэйшы, чым на каўказскія мінеральныя воды, у Беларусь, Падмаскоўе і ў сярэднюю паласу Расеі», - кажа дырэктар турыстычнага дэпартамента кампаніі «Мультытур» Алёна Загорац. Асноўнай прычынай невысокага аб'ёму продажаў тураператары аднагалосна называюць праблемы транспартнай даступнасці.

Сярод іншых напрамкаў тураператары адзначаюць невялікі рост попыту на Залатое Кальцо, Карэлію, Байкал. «Вырасла цікавасць турыстаў да сярэдняй паласы Расеі. Гэта Кастрамская, Іванаўская, Яраслаўская вобласці. Санаторыі і аб'екты размяшчэння гэтых рэгіёнаў сёлета далі добрыя кошты, дынаміка попыту на іх перавысіла аналагічны паказчык ў Падмаскоўі», - тлумачыць Алена Загорац.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках