2 траўня 2024, Чацвер, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астранаўт зняў канфлікт у сектары Газа з борта МКС

17

Цяжкія наступствы абвастрэння ізраільска-палестынскага канфлікту можна ўбачыць не толькі на Зямлі.

Астранаўт з Нямеччыны, які працуе на Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС), Аляксандр Гэрст засняў агнявыя атакі ў раёне канфлікту і размясціў іх фатаграфіі ў сетках Facebook і Twitter, суправадзіўшы здымкі змрочным каментаром, паведамляе NEWSru.com са спасылкай на Space.com.

«Маё самае сумнае фота. З Міжнароднай касмічнай станцыі мы сапраўды можам бачыць выбухі і ракеты, якія лётаюць над сектарам Газа і Ізраілем», - напісаў Гэрст.

Фота: Alexander Gerst/Facebook

Ізраільскія войскі і баевікі радыкальнага руху «Хамас» распачалі ўзброены канфлікт больш за два тыдні таму. З тых часоў, нягледзячы на намаганні міжнароднай грамадскасці ва ўрэгуляванні супрацьстаяння, узаемныя бамбёжкі сектара Газа і тэрыторыі Ізраіля не спыняюцца. Паводле звестак прэсы, ужо загінулі не менш 680 палестынцаў і 34 ізраільцян.

У сектары Газа пры абстрэлах ізраільскай авіяцыі гіне вялікая колькасць мірных жыхароў. У той жа час ўзбраення знаходзяць не толькі ў раёне дыслакацый баевікоў, але і ў будынках, якія належаць ААН. Так, адразу два склады ракет за некалькі дзён былі выяўленыя ў палестынскіх школах, якія знаходзяцца пад кантролем Блізкаўсходняга агенцтва ААН для дапамогі палестынскім уцекачам і арганізацыі работ (БАПАР).

Фота: Alexander Gerst/Facebook

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры і генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун прыбылі ў Ерусалім, каб спрыяць перамір'ю, аднак пакуль ніякіх пагадненняў на гэты конт не заключана.

Складанасць і рызыкоўнасць працы астранаўтаў на МКС часам спаўна ўзнагароджваюцца ўнікальнымі відамі нашай планеты з космасу, сярод якіх дзіўныя прыродныя з’явы ці асветленыя тысячамі агнёў карціны начнога жыцця вялікіх гарадоў. Аднак не ўсялякі від таго, што адбываецца на Зямлі радуе астранаўтаў і дорыць адчуванне цуду. Часам яны бачаць наступствы разбуральнай дзейнасці чалавека або прыроды.

Аляксандр Гэрст не першым зняў такія сумныя здымкі. Так, 11 верасня 2001 г. астранаўт NASA Фрэнк Калбэртсан зрабіў здымак шлейфу дыму, які ішоў ад разбураных вежаў Сусветнага гандлёвага цэнтра пасля іх тарана тэрарыстамі на сагнаных самалётах.

Тры гады таму астранаўты МКС з вышыні 350 кіламетраў назіралі, як цунамі, якое паднялося пасля землятрусу 11 сакавіка 2011 г., літаральна зруйнавала з зямлёй японскія гарады. Іншая экспедыцыя астранаўтаў на борце МКС сфатаграфавала пашкоджанні будынкаў у Порт-о-Прэнсе ў першыя дні пасля магутнага землятрусу на Гаіці, які адбыўся 12 студзеня 2010.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках