3 траўня 2024, Пятніца, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд прысудзіў Удальцова і Развазжаева да 4,5 гадоў калоніі

10
Суд прысудзіў Удальцова і Развазжаева да 4,5 гадоў калоніі

Масгарсуд прысудзіў каардынатара «Левага фронту» Сяргея Удальцова да 4 гадоў 6 месяцаў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.

Апазіцыянера Леаніда Развазжаева суд прысудзіў да 4,5 гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў суме 150 тысяч расейскіх руб за незаконнае перасячэнне мяжы. Яны прызнаныя вінаватымі ў арганізацыі масавых беспарадкаў на Балотнай плошчы 6 траўня 2012 года і ў падрыхтоўцы беспарадкаў у рэгіёнах краіны, паведамляе РБК.

Паводле пастановы суда Удальцоў, які падчас папярэдняга расследавання і судовага працэсу знаходзіўся пад хатнім арыштам, узяты пад варту ў зале суда.

Адвакаты асуджаных, Дзмітрый Аграноўскі і Мікалай Полазаў, яшчэ да заканчэння абвяшчэння прысуду зрабілі заяву, што абскардзяць гэтую пастанову ў Вярхоўным судзе.

Тройка суддзяў гарадскога суда пад старшынствам суддзі Аляксандра Замашнюка палічыла віну абвінавачаных даказанай і пацверджанай матэрыяламі справы, а іх пазіцыю абароны - спробай пазбегнуць крымінальнай адказнасці за ўчыненне злачынства.

Паводле тэксту прысуду, Удальцоў і Развазжаеў на грошы і на замову грузінскага палітыка Гіві Таргамадзэ арганізавалі масавыя беспарадкі 6 траўня 2012 года на Балотнай плошчы ў Маскве і рыхтавалі новыя беспарадкі восенню 2012 года.

«Хлопцаў асудзілі за тое, чаго не было, - упэўнены палітык Барыс Нямцоў, які прысутнічаў у зале суда падчас абвяшчэння прысуду. - На Балотнай плошчы не было ніякіх масавых беспарадкаў». На ягоную думку, справа носіць палітычны характар, а прысуд пастаўлены без законных падстаў.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках