6 траўня 2024, панядзелак, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: У Польшчы я буду больш карысны

Дональд Туск: У Польшчы я буду больш карысны

Польскі прэм'ер адмовіўся ад кандыдатуры на пасаду кіраўніка РЕ.

Пра гэта Дональд Туск заявіў падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Варшаве, паведамляе PAP (пераклад - charter97.org).

«Я не збіраюся ў Брусэль, - сказаў прэм'ер-міністр, калі яму задалі пытанне аб яго магчымай кандыдатуры на пасаду кіраўніка Еўрапейскай Рады. - Я адказваю ў 150-ы раз на падобнае пытанне, пачынаючы з мінулай зімы або нават восені, і кожны дзень і месяц пацвярджае сэнс гэтай пастановы», - дадаў ён.

Пры гэтым польскі прэм'ер падкрэсліў, што будзе куды больш карысны ў сваёй краіне.

«У Польшчы ёсць дастаткова падстаў, каб клапаціцца пра тое, што адбываецца ў ёй і вакол яе. Думаю, што тут я буду больш карысны», - адзначыў Туск.

Еўрапейская Рада выбірае свайго старшыню кваліфікаванай большасцю тэрмінам на два з паловай гады з магчымасцю паўторнага перавыбрання яшчэ на адзін тэрмін.

19 лістапада 2009 Еўрапейскай Радай першым яе старшынём быў абраны бельгіец Херман Ван Рампей. 1 сакавіка 2012 года Ван Рампей быў аднагалосна пераабраны на другі тэрмін з 1 чэрвеня 2012 года да 30 лістапада 2014 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках