6 траўня 2024, панядзелак, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Буда-Кашалёва паспрабаваў выратаваць брата ад самагубства і... забіў яго

5
Жыхар Буда-Кашалёва паспрабаваў выратаваць брата ад самагубства і... забіў яго

Суд Буда-Кашалёўскага раёна вынес прысуд у дачыненні да 25-гадовага жыхара раёна, які выпадкова забіў свайго 31-гадовага брата.

Як паведамляе БелаПАН, за прычыненне смерці з неасцярожнасці (частка 1 артыкула 144 КК) абвінавачаны пакараны годам пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі-пасяленні.

Як паведаміў пракурор Буда-Кашалёўскага раёна Сяргей Мацюшкоў, злачынства было ўчыненае ў красавіку 2014 года. 31-гадовы жыхар вёскі Каромка прыйшоў у госці да свайго малодшага брата. Пасля ўжывання спіртнога ўзнікла сварка. Пасля яе 31-гадовы мужчына наважыў пакончыць жыццё самагубствам, выйшаў на двор і паспрабаваў павесіцца. Але суіцыдальная спроба не засталася незаўважанай - на двор выйшаў малодшы брат. Як пазней патлумачыў абвінавачаны, ён наважыў выратаваць брата, папярэдне «выбіўшы дурасць з ягонай з галавы», гэта значыць псіхалагічна «зняць напружанне і пераключыць яго».

Мужчына нанёс удар кулаком у бок брата. Пасля другога ўдару яму стала дрэнна, але ён катэгарычна адмовіўся ад шпіталізацыі. Увечары мужчыну, які ляжыць без руху, убачылі на вуліцы. Як высветлілі спецыялісты, смерць наступіла ад разрыву селязёнкі, страўнікава-селязёнкавай звязкі і наступнага ўнутранага крывацёку. Раней абвінавачаны быў неаднаразова судзімы за крадзяжы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках