26 красавiка 2024, Пятніца, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Эстоніі не затрымлівалі расейскіх журналістаў - ім адмовілі ва ўездзе

7
У Эстоніі не затрымлівалі расейскіх журналістаў - ім адмовілі ва ўездзе

У пятніцу ўвечары расейскі тэлеканал «Зорка» паведаміў аб затрыманні ў Талінскім аэрапорце дваіх сваіх супрацоўнікаў.

Са слоў прэс-сакратара Дэпартамента паліцыі і памежнай аховы Эстоніі Ільмара Кахро, сцвярджэнне аб затрыманні двух журналістаў не адпавядае рэчаіснасці, паведамляе rus.DELFI.ee.

«У гэтым выпадку мае месца працэдура памежнага кантролю. Мужчыны, пра якіх ідзе гаворка, прыляцелі ў Эстонію з турыстычнымі візамі. Пры праходжанні памежнага кантролю была праверана мэта іх паездкі ў Эстонію, і яны адказалі, што прыбылі ў Эстоніі не з мэтай турызму, а працаваць», - паведаміў Кахро.

«На пытанне, як і дзе яны будуць працаваць, мужчыны, якія прыбылі ў Эстонію, не змаглі адэкватна адказаць і далі супярэчлівую інфармацыю пра мэту паездкі. Таму ім было адмоўлена ва ўездзе ў Эстонію», - растлумачыў прэс-сакратар.

Са слоў прэс-сакратара, памежнікі правяраюць таксама падазрэнне, што прэс-карты мужчын не належаць выданню, у якім журналісты на самай справе працуюць.

«Мужчыны паказалі памежнікам прэс-карты іншага медыяканалу, на якіх былі пячаткі і назва канала на ўкраінскай мове. Імёны і пасады мужчын на прэс-картах таксама былі напісаныя на ўкраінскай і ангельскай мовах. Гэтыя прэс-карты не належалі тэлеканалу «Зорка». Прэс-карты тэлеканала «Зорка» былі выяўленыя памежнікамі праз значны час пры аглядзе рэчаў», - распавёў кіраўнік службы памежнай аховы Ханес Роакяэр.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках