2 траўня 2024, Чацвер, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязню Парфянкову не перадаюць лісты

3
Палітвязню Парфянкову не перадаюць лісты

Апошні ліст Васіль Парфянкоў атрымаў 30 красавіка.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў бацька палітвязня.

«Прыслаў ён тыдзень таму ліст. Вось піша, што ад нас апошні ліст атрымаў 30 красавіка. Значыць, лісты яму нашыя не даходзяць. Потым, адправілі яму заказным лістом 5 траўня газеты. Паведаміў, што такі заказны ліст таксама не атрымаў. Вось такія справы. Сядзіць у адзіночнай камеры, нікога не бачыць. Вартаўнікі на 30 хвілін выведуць пагуляць у турэмны панадворак, вось і ўсе кантакты са светам. Можна з глузду з’ехаць! Хай гэта будзе на іх сумленні», - сказаў ён.

Нагадаем, 5 снежня 2013 года Першамайскі суд Менска асудзіў Васіля Парфянкова да 1 году калоніі строгага рэжыму за «парушэнне правілаў прафілактычнага нагляду».

У 2011 годзе Васіль Парфянкоў быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі за ўдзел у мітынгу 19 снежня 2010 года. Праз некалькі месяцаў ён выйшаў на волю паводле амністыі. А ў пачатку 2012 года, пасля затрыманняў на акцыях салідарнасці з палітвязнямі, за актывістам апазіцыі ўсталявалі прэвентыўны нагляд.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках