3 траўня 2024, Пятніца, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-канцлер ФРГ: Рахункі расейскіх алігархаў у ЕЗ трэба заблакаваць

16
Віцэ-канцлер ФРГ: Рахункі расейскіх алігархаў у ЕЗ трэба заблакаваць

Санкцыі ЕЗ павінны закрануць «расейскіх алігархаў», якія маюць інтарэсы за мяжой.

Пра гэта заявіў віцэ-канцлер Нямеччыны, міністр эканомікі Зігмар Габрыэль, піша NEWSru.com.

"У першую чаргу, мы павінны ўздзейнічаць на алігархаў. Мы павінны замарозіць іх рахункі ў сталіцах еўрапейскіх краін і ануляваць дазвол на ўезд", - сказаў ён у інтэрв'ю нямецкаму часопісу Spiegel. Ён нагадаў, што наступнае пашырэнне санкцый можа адбыцца на наступным тыдні.

Зігмар Габрыэль пагадзіўся, што ўвядзенне новых санкцый супраць Расеі адаб'ецца на еўрапейскай эканоміцы. Але, на ягоную думку, гэта апраўдана мэтамі, якія пераследуе ЕЗ, адзначае РІА "Новости".

Такі ж пункт гледжання ў інтэрв'ю часопісу выказаў кіраўнік Мінфіна ФРГ Вольфганг Шойбле. Ён заявіў, што яны з Габрыэлем былі б дрэннымі міністрамі, калі б у гэтым пытанні рабілі ўпор на шкоду, які санкцыі маглі б прычыніць эканамічным інтарэсам Нямеччыны. "Прычыненне шкоды міру і стабільнасці ўяўляе вялікую небяспеку развіццю эканомікі", - заявіў ён.

На думку міністра фінансаў Нямеччыны, ужо ўведзеныя санкцыі робяць сваё ўздзеянне: "Факты кажуць самі за сябе: рубель губляе ў кошце, дэфіцыт бюджэту Расеі павялічваецца, эканамічнае развіццё пакідае жадаць лепшага. Гэта бачыць і расейскі прэзідэнт".

Нагадаем, учора ЕЗ пашырыў спіс расейцаў і ўкраінцаў, якія падпадаюць пад санкцыі Еўразвязу праз крызіс ва Украіне. Акрамя персанальных санкцый Брусэль увёў меры ўздзеяння яшчэ на 18 кампаній і арганізацый, якія маюць дачыненне да ўкраінскага крызісу.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках