2 траўня 2024, Чацвер, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскія юрысты рыхтуюць шматмільённы пазоў супраць Пуціна

17
Брытанскія юрысты рыхтуюць шматмільённы пазоў супраць Пуціна

Юрысты паехалі ва Украіну, каб падрыхтаваць калектыўны пазоў супраць прэзідэнта Расеі паводле справы аб катастрофе "Боінга".

Брытанскае выданне The Sunday Telegraph паведамляе, што расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін можа сутыкнуцца з калектыўным пазовам на шмат мільёнаў фунтаў ад імя сваякоў загінулых у катастрофе самалёта малайзійскіх авіяліній. Пазоў будзе пададзены праз амерыканскія суды, і, магчыма, у яго будуць ўцягнутыя іншыя расейскія палітыкі і верахаводы.

Паводле інфармацыі выдання, на мінулым тыдні юрысты лонданскай фірмы McCue & Partners вылецелі ва Украіну для абмеркавання дэталяў. Пазоў напэўна пагоршыць стасункі паміж Пуціным і Захадам, мяркуюць журналісты, але брытанскім палітыкам не ўдалося спыніць адвакатаў, піша gordonua.com.

"Хадзілі размовы аб цывільных пазовах супраць кампаніі малайзійскіх авіялініі. Але адказваць павінны не толькі сепаратысты, якія, як сцвярджаецца, выпусцілі ракету па рэйсе MH17, што прычынілася да загубы соцень нявінных ахвяр, але тыя, хто даў ім фінансавую і матэрыяльную падтрымку і сродкі, каб зрабіць гэта - няхай гэта будуць дзяржавы, прыватныя асобы або іншыя суб'екты", - цытуе The Sunday Telegraph прэс-сакратара юрыдычнай кампаніі.

26 ліпеня прэс-сакратар Белага дома Джош Эрнэст на брыфінгу заявіў, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін нясе адказнасць за выдачу тэрарыстам зброі, з якой быў збіты малайзійскі самалёт. Амерыканская адміністрацыя прадаўжае антырасейскія выпады, заявілі ў адказ у міністэрстве замежных спраў Расеі. Расейскія дыпламаты перакананыя, што Эрнэст не падаў ніякіх довадаў віны Расеі і мяркуе "недарэчнымі" спасылкі на выведвальныя звесткі і інфармацыю ў сацыяльных сетках.

За некалькі гадзін да таго, як быў збіты самалёт малайзійскіх авіяліній Boeing 777, рэпарцёры агенцтва Associated Press бачылі ЗРК "Бук" у Снежным. Рэпарцёры распавялі, што следам за ЗРК "Бук" ехалі два цывільныя аўтамабілі, якія спыніліся, калі ўбачылі сведак. Адзін з ахоўнікаў, чалавек у пясчаным камуфляжы з прыкметным расейскім акцэнтам, пераканаўся, што ўстаноўку не сфатаграфавалі, пасля чаго калона з тэхнікай з'ехала. Праз тры гадзіны ў Снежным пачуўся выбух.

17 ліпеня пасажырскі Boeing 777, які належаў авіякампаніі Malaysia Airlines, пацярпеў катастрофу паблізу Тарэза Данецкай вобласці. Паводле звестак украінскіх уладаў, ён быў збіты тэрарыстамі з дапамогай зенітна-ракетнага комплексу "Бук М-1".

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках