2 траўня 2024, Чацвер, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлефонная сувязь падаражэе

15

Кошт паслугі тэлефоннай сувязі ў Беларусі падвысіцца 1 жніўня.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Міністэрства эканомікі №52 ад 16 ліпеня 2014 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакумент уносіць змены ў пастанову ведамства ад 10 лістапада 2011 года.

Абаненцкая плата для насельніцтва вырасце на 20%. Мінімальны штомесячны плацеж для ўладальнікаў тэлефонаў індывідуальнага карыстання складзе 14 750 рублёў замест цяперашніх 12250 рублёў. Хвіліна мясцовых тэлефонных размоў падаражэе на 24,6% рубля - да 37,5 рубля.Міжгароднія званкі будуць каштаваць на 12,1% больш - 81,4 рубля за хвіліну.

Пастановай Мінэканомікі таксама павялічаны кошт паслуг электрасувязі агульнага карыстання для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Апошні раз тарыфы на тэлефонныя паслугі падвышаліся 29 траўня 2014 года.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках