3 траўня 2024, Пятніца, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Сасноў: За незалежнасць Беларусі змагаліся шмат гадоў

Нельга казаць, што незалежнасць беларусы атрымалі выпадкова.

Сёння, 27 ліпеня, спаўняецца 24 гады з дня прыняцця дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Гэтай даце быў прысвечаны круглы стол, які прайшоў на офісе Партыі БНФ, піша БелаПАН.

«Сёння няма іншых пагроз беларускай незалежнасці акрамя як ад Крамля, ад Расейскай Федэрацыі», - заявіў падчас сустрэчы старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. На вялікі жаль, адзначыў ён, праз 24 гады пасля прыняцця дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі «як ніколі незалежнасць краіны знаходзіцца пад пагрозай».

«Вядома, пра пагрозы незалежнасці мы гаварылі і ў мінулыя гады. Але сягоння пагроза крытычная. Мы бачым, што Беларусь стала моцна залежнай ад Расеі і ў эканамічным, і ў энэргетычным, і ў вайсковым плане. І ў знешняй палітыцы Беларусь у шматлікіх пытаннях ідзе ў фарватэры Расеі», - сказаў ён.

Янукевіч мяркуе, што беларускае грамадства павінна зрабіць усё магчымае, каб дзяржаўная незалежнасць Беларусі «стала незваротнай».

Чаму Беларусь адной з апошніх рэспублік СССР абвясціла незалежнасць?

«Справа не ў Беларусі, а ў тых, хто прымаў пастанову, - адказвае ў каментары былы дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання Аляксандр Сасноў. - Калі значная колькасць хацела незалежнасці спачатку, то яшчэ большая колькасць, магчыма, і прыняла такую пастанову пад уздзеяннем таго , што з усіх рэспублік мы засталіся амаль адны. Нельга сказаць, што незалежнасць на Беларусь звалілася - па той простай прычыне, што за гэтую незалежнасць многія змагаліся шмат гадоў. А што тычыцца тых, хто атрымаў яе не задумваючыся, то большасць з іх і развіталіся б з ёй не задумваючыся».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках